?

Log in

No account? Create an account

Папярэдні запіс | Наступны запіс

НЕПРЫТОМНІКІ

Катэгорыя нябожчыкаў, якія па начах выходзяць са сваіх магіл, па нейкіх прычынах незадаволеныя сваімі сваякамі, і не даюць тым спакою. У гэтым яны вельмі падобныя да вупыроў. Звычайна пакутуюць абодва бакі. Засцерагальныя сродкі ў такім разе практычна гэткія ж, як і ад вупыроў. Апроч таго, можна згрэбці жар у печы і, выкінуўшы яго за парог, закрычыць:”Я яму вочы засыплю жарам!” Ад начных наведванняў памерлай жонкі муж пазбаўляецца тым, што дэманстратыўна рыхтуецца да новага шлюбу, выпякаючы нешта накшталт каравая, і да т. п. Самы ж надзейны сродак пазбавіцца ад Н. – раскапаць яго магілу, адсекчы галаву і, працяўшы яе асінавым колам (гл. Асіна), пакласці паміж яго ног так, каб той не змог да яе дацягнуцца, а магілу пасыпаць макам. Гл. таксама Нактыр.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/3683
free counters

Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!