?

Log in

No account? Create an account

Папярэдні запіс | Наступны запіс

НАЧНІЦА, НАЧНІЦЫ

Міфічная істота, у якую пасля сваёй смерці ператворана жанчына, што ніколі не мела дзяцей праз шальмоўства альбо праклятая людзьмі, таксама персаніфікацыя адпаведнай дзіцячай хваробы. Н., залазячы ў калыску ці пад калыску, не дае дзецям спаць, казыча іх, дакучае, з-за чаго дзіця плача ўсю ноч. Н. дае ссаць свае грудзі, у якіх замест малака атрута, і ў выніку дзіця хварэе, пакутуе і пры незнаходжанні лячэння памірае. У якасці абярэгу ад Н. рабіліся лялькі з ануч, расстаўляючы якія на кожным акне, казалі: “Глядзеце, лялечкі, каб мой маленькі спаў!” Ад гэтага Н. павмнны мінуцца. На Лоеўшчыне лічылі, каб засцерагчы дзіця ад Н., трэба абавязкова спяваць. Сцвярджалася таксама, што Н., як настане ноч, лазяць па птушыных гнёздах, выпіваюць яйкі і ядуць птушанятак.
На Случчыне верылі, што найбольшы разгул Н. – лета, момант максімальнага росквіту ўсёй расліннасці, што паказвае на іх пэўную сувязь з вегатыўнымі сіламі і родніць з русалкамі. Час іх з’яўлення – ад заходу сонца і да першых азнакаў світанку. Свае ігрышчы голыя Н. у выглядзе маладых дзяўчат ладзяць на глухіх лясных азёрах, суправаджаючы іх шалёным піскам і рогатам. Пры гэтым над возерам сцелецца густы туман. З надыходам дня хаваюцца ў вадзе.
Вобраз Н. багата якімі рысамі судачыняецца з вобразамі гэткіх жаночых персанажаў, як Лаўма (параўн. літ. Фразеалагізм laume periasi “лаўмэ парыцца” пра туман надвадой). Магчыма, Н. звязаныя з адной з версій т. зв. “асноўнага міфа” (паводле Вяч. Ус. Іванава і У. М. Тапарова), што, аднак, патрабуе больш дакладнай аргументацыі. Гл. таксама Паўночнікі.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/3643

НАЧНІЦЫ

Жанчына, якая ніколі не мела дзіцяці праз свае шальмоўства або яе людзі праклялі, па смерці ператвараецца ў Начніцу. Начніца ходзіць ноччу па хатах, не дае дзецям спаць, шчыпае іх, дакучае, і дзеці плачуць усю ноч. Начніца дае ссаць з сваіх грудзей, але ў яе не малако, а атрута. Дзіця праз тое хварэе, мучыцца, а як не здагадаюцца бацькі, ад чаго і чым лячыць, то і памірае.
Выганяючы Начніцу, дзіця кладуць у прыпол, разгойдваюць перад полымем у печы і шэпчуць:
Цёмна ночка Начніц нарадзіла. Малому дзіцяці Мукі нарабіла. Яснае сонейка Дзень пачынае, Начніц праганяе, Дзянніц насылае. Шух у печ, шух у печ.
Дзяцей ад Начніц беларускія жанчыны засцерагалі і такімі спосабамі. На змярканні, па захадзе сонца, адчыняюць акно, што насупраць печы. Маці ці якая іншая жанчына бярэ хворае дзіця на рукі і падносіць да акна, а ў той час пад акном знадворку стаіць якая-небудзь жанчына. Яна нахіляецца да акна, тры разы дзьмухне на галоўку дзіцяці ды кажа: «Ідзіце, Начніцы, на сухі лес ды на ніцыя лозы». Потым дзіця купаюць, а ваду выліваюць у такім месцы, дзе ніхто не ходзіць.
Часам Начніц заблытваюць. Усё, што знаходзіцца каля дзіцяці, трэба перавярнуць і зрабіць не так, як было. Напрыклад: дзіцячую сарочку вывернуць і надзець рукаўцамі на ножкі, дзіця ў калысцы палажыць ножкамі ў галовы, у дзень вокны ў хаце завесіць, а ўначы не тушыць лучыну.
Каб Начніца не мела магчымасці пралезці ў хату, дзе ёсць малое дзіця, маці з брудных хустаў робіць лялек і ставяць іх на кожным акне па дзве-тры ды замаўляе: «Глядзіце, лялечкі, каб мой маленькі спаў!» — і Начніцы мінуцца.
Начніцы больш за ўсё валочацца па зямлі летам, як лес добра ўбярэцца ў лісце, як на паплавах зацвітуць кветкі, на палях выкаласіцца жыта. Яны робяць шкоду не толькі людзям, але і птушкам. Ноччу лазяць па гнёздах, выпіваюць яйкі і ядуць птушанят. 3-за іх пасля захаду сонца няможна шчупаць курэй, бо Начніца яйка ўкрадзе.
Жывуць Начніцы ў лесе каля вады. Збіраюцца ў кустоўі. Пішчаць, рагочуць. Іх можна бачыць каля возера ці ракі ў час, калі стаіць густы туман. Там Начніцы мітусяцца, скачуць ды спраўляюць свае ігрышчы. Калі іх напалохаць, то голыя Начніцы пабягуць да вады і схаваюцца ў ёй. Супакойваюцца Начніцы толькі з першымі промнямі святла. (Беларуская міталогія).
Крыніца: http://mifijslavyan.ru/stories4/44.htm

НАЧНІЦЫ

Начніца – істота, у якую пасля сваёй смерці ператворана жанчына, што ніколі не мела дзяцей праз шальмоўства альбо праклятая людзьмі.
Начніцы маюць некаторую роднасць з русалкамі: свае ігрышчы голыя начніцы у выглядзе маладых дзяўчат ладзяць на глухіх лясных азёрах, суправаджаючы іх шалёным піскам і рогатам. Пры гэтым над возерам сцелецца густы туман. З надыходам дня начніцы хаваюцца ў вадзе.
Крыніца: http://rusalki.na.by/102.html

НАЧНІЦЫ – міфічныя істоты, у якіх пасьля сваёй сьмерці ператвараюцца тыя жанчыны, што ніколі ня мелі дзяцей праз шальмоўства, альбо праклятыя людзьмі (таксама й пэрсаніфікацыя адпаведнае дзіцячае хваробы). Начніцы, залазячы ў калыску ці пад калыску, не даюць дзецям спаць, казычуць іх, дакучаюць, з-за чаго дзіцё плача ўсю ноч. Начніцы даюць ссаць свае грудзі, у якіх замест малака атрута, і ў выніку дзіцё хварэе, пакутуе й пры незнаходжаньні лячэньня памірае. У некаторых рэгіёнах лічылася, што засьцерагчы дзіцяці ад Начніц могуць лялькі на вокнах альбо матчын пяшчотны сьпеў. На Случчыне верылі, што найбольшы разгул Начніцаў – лета, момант максымальнага росквіту ўсяе расьліннасьці, што паказвае на іх пэўную роднасьць з РУСАЛКАМІ. Час іхнага зьяўленьня – ад захаду сонца й да першых азнакаў сьвітанку. Свае ігрышчы аголеныя Начніцы ў выглядзе маладых дзяўчат ладзяць на глухіх лясных азёрах, суправаджаючы іх шалёным піскам і рогатам. Пры гэтым над возерам сьцелецца густы туман (параўнайце зь летувіскім фразэалягізмам LAUME PERIASI “Лаўмэ парыцца” пра туман над вадою). З надыходам дня яны хаваюцца ў вадзе.
Паводле Ўладзімера Васілевіча й Сяргея Санько
Крыніца: http://fotki.yandex.ru/users/izhota/view/134930/?page=1

НАЧНІЦЫ.

У Лепельскім раёне яшчэ на пачатку XX стагоддзя многія маладыя маці рабілі тры лялькі-Начніцы з брудных ануч і выстаўлялі іх на акно, прыгаворваючы: “Гуляйцеся з лялькамі, а не чапайце майго дзіцяці”. Лічылася, што калі немаўля плача і не спіць ноччу, яго непакояць Начніцы — злосныя прывідныя жанчыны, што прылятаюць праз акно. Пабачыўшы лялек і пазнаўшы ў іх сябе, Начніцы нібы ўсяляюцца ў іх, а не ў дзіця.
Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=30698
free counters

Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!