?

Log in

No account? Create an account

Папярэдні запіс | Наступны запіс

ЖЫТНЯЯ БАБА

Вобраз у старадаўніх павер’ях беларусаў і інш. народаў, маці жыта; жаночая паралель “гаспадара” поля – жытня. На Беларусі яе ўяўлялі ў выглядзе фантастычнай жанчыны з каласамі на галаве і зоркамі па баках. У некаторых мясцінах “бабаю” называлі апошні сноп зжатага жыта, які апраналі ў жаночую кашулю, завязвалі на ім хустку, урачыста неслі ў хату і спявалі “спарышовыя” псені з пажаданнем добрага ўраджаю ў наступным годзе. Жыта з апошняга снапа (“бабы”) часта захоўвалі да наступнага ўраджаю.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/13353

ЖЫТНЯЯ БАБА

Персанаж беларускай міфалогіі, жаночая пара Жытня. Уяўлялася ў абліччы нейкай фантастычнай жанчыны з каласамі на галаве і зоркамі па баках. Відавочна, тоесная Талацэ (Багіні), якая выбіралася з ліку прыгожых незамужніх дзяўчат падчас дажынак. У Бельскім пав. Смаленскай губ. Апошні сноп апраналі ў кашулю і абвязвалі хусткай, называючы “бабай”. “Бабу” з песнямі неслі з поля ў двор гаспадара і ставілі ў хаце на покуце на час святочнай вячэры. Па заканчэнні”бабу” адносілі ў гумно.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/1702

ЖЫТНЯЯ БАБА І ПАЛЯВЫ ДЗЕДКА

На полі ў жыце жывуць два палявыя Духі — Жытняя баба і Палявы дзедка. Жытняя баба — маці жыта, якая сцеражэ яго з жалезнай путай у руках. У час жніва Жытня баба з'яўляецца людзям у выглядев жанчыны з каласамі на галаве і зоркамі па баках.
Палявы дзедка — Дух поля, які апякуецца над жытам, сабраным у снапы. Снапы нельга пакідаць на пожні раскіданыя, а трэба скласці іх у хрэшчыкі ці паставіць у бабкі. Тады Палявы дзедка будзе аберагаць іх. Калі ж ён знойдзе снапы неўладкаванымі, то зазлуе і пачне вытрасаць з іх зярняты.
Крыніца: http://mifijslavyan.ru/stories4/38.htm
free counters

Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!