?

Log in

No account? Create an account

Папярэдні запіс | Наступны запіс

НЯБАЧНЫ

Каб прайсці ў нейкае месца незаўважаным, беларус здольны зрабіцца нябачным. Дзеля гэтага ён знаходзіць гняздо з крумкачанятамі і прывязвае іх Да дрэва так, каб старыя крумкачы не змаглі вызваліць сваіх дзяцей з такой няволі. Каб уратаваць крумкачанятаў, крумкачы на другі ж дзень прыносяць у гняздо нейкі чорны каменьчык, які робіць нябачным таго, хто носіць яго з сабой.
Ёсць такая птушка, што яе ніхто не бачыць. Калі хто-небудзь яе яйка дастане, то як возьме ў руку, дык адразу стане нябачным.
Каб стаць нябачным, можна выкарыстаць шапку-невідзімку. Каб здабыць яе, трэба зрабіць наступнае. Шукаюць струк таго гароху, у каторым дзевяць гарошын. Той гарох сеюць на полі, дзе не чуваць, як пяюць пеўні. Як гарох вырасце, вырываюць сем каліў і моўчкі нясуць іх на бярэмі ў той час, як каровы ідуць з пашы дамоў. Каровы ўбачаць зялёнае гарохавінне ды і пацягнуцца, каб з'есці яго. Тут злодзей выглядае, дзе на валу ці на карове едзе якісь чалавечак у шапачцы. Трэба схапіць з яго тую шапачку. Гэта і будзе шапка-невідзімка. (Беларуская міталогія).
Крыніца: http://mifijslavyan.ru/stories4/102.htm
free counters

Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!