?

Log in

No account? Create an account

Папярэдні запіс | Наступны запіс

ПАН, ПАНЕЙКО, ПАНІЧ

Персанаж народнай дэманалогіі, адмена нячыстага духа або чорта, верагодна, адна з табуістычных назваў апошняга. Можа атаесамляцца з галоўным чортам Люцыпарам. З’яўляецца чалавеку адзін або ў кампаніі апоўначы або ў марозную месячную ноч і са спевамі пеўняў знікае. Характэрныя месцы з’яўлення – лес, поле, балота, лазня.
Назва П. матываваная вобразам, у якім, паводле шырока распаўсюджаных на Беларусі ўяўленняў, гэтая адмена нячысцікаў з’яўляецца чалавеку і наводзіць на яго насланнё: малады, хударлявы, прыгожы паніч, франтаванага апрануты ў вузкія (клятчастыя або паласатыя) нагавіцы, у кароткі сурдут або фрак чорнага (радзей – белага) колеру, або плашч і абавязковы капялюш. Калі добра прыгледзецца, то можна ўбачыць хвост, які вытыркаецца з-пад фрака, і рожкі, якія тырчаць з-пад капелюша. Але практычна заўважыць гэтага нельга з прычыны таго наслання, якое П. наводзіць на чалавека. Толькі з дапамогай спецыяльнай мазі, калі ёю памазаць вочы, можна распазнаць П. і іншых нячысцікаў.
Па характары сваіх паводзінаў П. падобны да іншых нячысцікаў. Ён імкнецца збіць падарожных з дарогі і заманіць у самыя нетры; топіць у рэчцы жыдоўскі кагал; любіць мяняцца на нейкія рэчы, але з абавязковым падманам (люльку і капялюш – на корч і старую міску, стрэльбу – на конскую галёнку і г. д.); любіць танчыць; можа набываць нават дзявочае аблічча. Характэрныя атрыбуты: багацце; золата, якое рассыпаецца вуголлем або ператвараецца ў іржавую балотную руду (і наадварот, атрыманае ад П. вуголле аказваецца насамрэ золатам); каса; залатая табакерка, тытунь з якой ператвараецца ў конскія камякі, ды інш. П. мае пэўнае дачыненне да коней: ён сам часта стрымгалоў носіцца на брычцы або можа прымусіць так спыніцца мужыковых коней, што іх ніякай пугай з месца не скранеш. Згадаем таксама конскія камякі і галёнкі, у якія ператвараюцца вымененыя ў П. рэчы. Адкаснуцца ад П. можна, прапанаваўшы яму невыканальную задачу, напрыклад прынесці вады рэшатам або прымусіць праслухаць даўгі аповед, пакуль не праспяваюць пеўні.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/3963
free counters

Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!