Папярэдні запіс | Наступны запіс
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/3203
ЛОЗНІКІ
Лознікі ўтвараюць асобны гурт хутчэй надводных, чым надводных Духаў. Жытлом ім служаць густыя кусты пераплеценага лазняку, у залежнасці ад колеру якога афарбавана іх цела. Самі па сабе Лознікі — драбнюткія, гуллівыя Духі. Яны не маюць намеру загубіць ахвяру, якую заблытваюць у куст ці карэнне лазы або прымушаюць правальвацца ў прыхаванае вадзяное акенца ў багне. Усё гэта робіцца як гульня, жарт, пасля чаго яны самі дапамагаюць ахвяры, падсоўваючы ёй куст лазы, трыснёг, аер ці нешта яшчэ. Калі і пры такой дапамозе ахвяра не выратавалася, значыць, яе падхапіў буйны Дух, які жыве тут, — Вадзянік, Балотшк ці Багнік.
Паколькі Лознікі зусім бясшкодныя і малыя з выгляду, Перуновы стрэлы забіваюць іх не спецыяльна, а выпадкова. У Лознікаў застаецца адна небяспека, пра якую яны, аднак, зусім не дбаюць. Гэта — асушэнне месца пад іх жытлом і як вынік — знішчэнне лазняку, у якім яны жывуць. Тады яны гінуць усе разам назаўсёды і бясследна.
Крыніца: http://mifijslavyan.ru/stories4/98.htm