Галіна Арцёменка (galinaartemenko) wrote,
Галіна Арцёменка
galinaartemenko

МАРОВАЯ ПАННА

Вобраз у старадаўніх павер’яў беларусаў. Яе ўяўлялі жанчынай у чорнай хустцы. Лічылі, што М. п. прыносіць эпідэмію, мор. Каб засцерагчыся ад павальнай хваробы, увасабленнем якой была М. п., дзяўчаты праводзілі вакол вёскі баразну. Іх суправаджалі старыя жанчыны з косамі, скавародамі. Абрад спраўлялі з шумам, трэскам, крыкам, каб адпужаць М. п. Уяўленне аб М. п. знікла ў канцы 19 – пач. 20 ст.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/17175
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments