?

Log in

No account? Create an account

Папярэдні запіс | Наступны запіс

МАРОЗ МАРОЗАВІЧ, ЁН ЖА ЗЮЗЯ

Мароз – персанаж казачнага фальклору і шэрагу каляндарных абрадаў – дзед з белай доўгай барадой у шубе, валёнках і рукавіцах. Ён сімвалізуе парадак, строгасць, часам жорсткасць, але шчырасць і справядлівасць.
Да Мароза ў народзе звярталіся з пашанай, звалі Марозам Марозавічам, панам ці дзедам Марозам. Часам, каб задобрыць, ласкава звалі так: Мароз-Маразенька, Марозка, Зюзя (у некаторых беларускіх і заходнерускіх дыялектах).
У культуры ўсходніх славян паўсюдна быў вядомы звычай, калі на Каляды, Саракі ці Вялікдзень Мароз запрашалі на святочную вячэру – на куццю, кісель, бліны, каб задобрыць яго, а ён у знак удзячнасці за пачастунак не шкодзіў пасевы злакавых культур. Пры гэтым казалі: «Мароз, Мароз, хадзі куццю есці».
На Беларусі, каб «задобрыць» Мароз, на Калядным тыдні варылі аўсяны кісель. Яго ставілі на вокны, выносілі на ганак, вылівалі на агарод ці на вуліцу.
На Беларусі жартавалі: быццам бы Мароз «лопаецца» на галаве лысага чалавека, г.зн. памяншаецца, знікае. Таму ў дні самых моцных маразоў неабходна было налічыць дванаццаць знаёмых лысых людзей, апошнім назваўшы самага лысага, сказаўшы пры гэтым: «Мароз, мароз, ідзі лысых памарозь!»
Автор: «Народная газета».
Крыніца: http://www.belarustime.ru/belarus/nativeword/f6ccd09467680928.html
free counters

Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!