?

Log in

No account? Create an account

Папярэдні запіс | Наступны запіс

МАРЭНА

Увасабленне смерці. На пачатку земляробчага сезона, на Радаўніцу (“Вялікдзень мёртвых”), прыбіралі за бабу куль саломы, які тапілі ў першай за вёскаю лужыне. Гэта азначала “тапіць М.” – смерць, якая разам з маразамі панавала ўсю зіму над зямлёю і людзьмі. На змену М. прыходзіць дачка Лады, Лёля. З гэтымі міфалагічнымі постацямі звязаны народныя ўяўленні пра адпаведныя поры года, пра адраджэнне пладаносных сілаў зямлі і пра перамогу жыцця над смерцю. Дзеяннем, аналагічным патапленню М., можна лічыць абрадавае пахаванне ці спальванне лялькі на Масленіцу. Гл. таксама: Купала, Мажана, Мара.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/3373
free counters

Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!