Воля

НАРАДКА

Паводле народных уяўленняў, хвароба, псота ці іншае няшчасце, выкліканае благім поглядам («злым», зайздросным вокам), словамі ці думкамі ў бок пацярпелага. Шырока распаўсюджаная вера ў негатыўную сілу «дурнога вока» грунтавалася на ўяўленнях аб чалавечым (звярыным) поглядзе як спецыфічнай форме матэрыяльнага кантакту (параўн. «цяжкі, чорны, нячысты» погляд вока). У замовах С. выступаюць як жывыя аморфныя істоты («Iдзіце, урэкі–прыстрэкі, на балата…»).
Вылучаюцца наўмысныя і ненаўмысныя С. У першым выпадку суб’ектамі С. фігуруюць чараўнікі і ведзьмакі, а таксама людзі, якія вылучаліся ў традыцыйным асяродку сваім іншаэтнічным паходжаннем і таму патэнцыйна ўспрымаліся як «чужыя» і небяспечныя (параўн. у замовах: вока «цыганскае, жыдоўскае, татарскае, маскоўскае»), прадстаўнікі іншых сацыяльных групаў (пан, поп, дзяк, мешчанін) і людзі, якія мелі пэўныя адхіленні ў здароўі ці паводзінах ад агульнапрынятых нормаў, што магло паказваць на іх сувязь з «іншасветам» (крывое вока, сляпое вока). Вялікія здольнасці сурочваць акрамя чараўнікоў прыпісваліся «незаконнанароджанаму ўдовіну сыну» (Полацкі пав.), дзіцяці, якое два разы адымалі ад матчыных грудзей, чалавеку, які два разы ажаніўся.
Найбольш небяспечнымі лічыліся С., выкліканыя адмысловымі праклёнамі («прымоўленыя», «нагаворныя», «пагаданыя»), што тлумачыцца паганскімі ўяўленнямі аб матэрыяльнай сутнасці і энергетычнасці слова, асабліва прамоўленага ў так званую «благую мінуту» — храналагічны адрэзак (уначы, апоўдні, напярэдадні свята), калі мяжа з іншасветам робіцца найбольш празрыстай. «Як ведзьмаку прыйдзе тая планета, то ён, як ні мае каго счараваць (бо ён у тую пару і роднае дзіця счаруе, калі на вочы патрапіцца), так ён з ветрам пушчае сваё слова, а яно ідзе дарогаю і як нікога не спаткае, то ў дзерава ідзе і яно сохне» (М. Федароўскі). Архаічным з’яўляецца суаднясенне С. з асноўнымі прыроднымі стыхіямі («ліха ветравое, зямное, вадзяное, агнявое»), якія выступаюць не толькі як першакрыніца С., іх «нутраны» змест (характар хваробы імі выкліканай) і спосаб трансляцыі, але і як сродак пазбаўлення ад іх (зварот па дапамогу ў замовах да Лесавіка, Палевіка, «царыцы–вадзіцы», «цара - сонца», «цара–месіка», ветру і г. д.).
Значна меншую небяспеку ўяўлялі С. ненаўмысныя («пасмешныя», «падзіўныя», якія маглі быць зробленыя ў межах аднае сям’і (бацькам, маткай, бабай, дзедам, сёстрамі, братамі ды інш.). Асноўнай прычынай падобных С. бачылася так званая «благая (дурная) мінута», у якую агучаная пахвала ці станоўчае здзіўленне мелі надалей супрацьлеглыя, негатыўныя наступствы (напрыклад, пахваленая такім чынам жывёла перастае набіраць у вазе, даваць малако, дзеці хварэюць, знікае спор у пэўнай сферы жыццядзейнасці ды інш.). Адсюль распаўсюджаныя на Беларусі вербальныя формулы–перасцярогі кшталту: «У добры час сказаць, у благі памаўчаць», «Не пры нас гаворачы», «Не ўрокам кажучы» і да т. п.
Крыніцай С., асабліва для дзяцей, маглі быць і прадстаўнікі жывёльнага свету (конь, карова, авечка, свіння, воўк, заяц, курыца, верабей, кот, мыш). Падобныя С. (лякі) фактычна з’яўляліся адной з разнавіднасцяў сполаху ці начніцаў.
Паводле народных перакананняў, С. не паддаюцца медычнаму лячэнню. Наўмысныя С. здольныя лячыць (выганяць) знахары, якія валодаюць адмысловымі замовамі. Адной з асноўных аперацый была дыягностыка («Трыдзевяць урокаў: які ты ўрок?») і выяўленне крыніцы (суб’екта) С. з мэтай далейшага пазбаўлення хворага (пацярпелага) ад іх.
С. ненаўмысныя здымаліся без «спецыялізаванай» вонкавай дапамогі. Эфектыўнымі сродкамі ад іх лічылася «чацвярговая соль», вада з роту таго, хто сурочыў, ці пралітая праз рэч з адтулінай («перунова страла», ключ, клямка, замок), працягванне дзіцяці паміж ног маці, што сімвалізавала новае (здаровае) нараджэнне, ды інш.
У якасці засцерагальных ад С. сродкаў выкарыстоўваліся як вербальныя формулы, закліканыя пазбавіць патэнцыйна небяспечнага чалавека здольнасці бачыць, прамаўляць, рухацца і такім чынам зрабіць яго бяспечным («Соль табе ў глазы, галаўня ў зубы, гаршчок міжы шчок, палена мімы калена»), так і рэчы, жэсты («хвіга»), надзеленыя ўласцівасцямі абярэга (чырвоная нітка, вырабы з жалеза, соль ды інш.).
Уяўленні аб рэальнай шкаданоснасці С. і эфектыўнасці магічных сродкаў супрацьдзеяння ім шырока бытуюць не толькі ў сучаснай беларускай вёсцы, але і ў горадзе. (Беларуская міталогія).
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/5633
Воля

НАЎІ

Так у беларускай традыцыі называлі душы памерлых, а ў некаторых мясцінах “наўцамі” называлі толькі памерлых у апошні год.
Уяўленне пра Н. як асобную групу міфалагічных істот мае агульнаславянскае паходжанне. У гэтым семантычным полі сустракаем і паняцце “наўе”, якое некаторыя даследнікі лічаць старажытным славянскім увасабленнем смерці (У. М. Тапароў, Вяч. Ус. Іванаў), а іншыя разумеюць як адлюстраванне славянскіх уяўленняў пра свет памерлых (М. Рудніцкі). З гэтым колам уяўленняў этымалагічна звязваецца і мужчынскае боства Nyja, якое засведчана польскім аўтарамі XV ст. Длугаш параўноўвае Nyjaз Плутонам, рымскім боствам царства памерлых. Свяцілішча Nyja існавала ў тагачаснай сталіцы Польшчы – Гнёзне. Боства Nyja мае агульнаеўрапейскія карані. Іншыя этымалагічныя сувязі – са словамі “ныць”, “нудота”, “нудны” і да т. п.
“Аповесць мінулых гадоў” пад 1092 г. змяшчае апавяданне пра падзеі ў Полацку, якія сталіся для летапісца прадвесцем шматлікіх бедаў і турбот па ўсёй Русі. Палачаны былі напалоханыя вялікай колькасцю Н., якія з моцным тупатам і грукатам скакалі па вуліцах горада на конях. Убачыць іх было немагчыма, заставаліся толькі сляды іх коней на зямлі. Месцічаў, якія выходзілі з хатаў, каб даведацца, Н. надзялялі язвамі, ад якіх людзі неўзабаве паміралі. Летапісец нават сведчыць, што пасля гэтых падзей нарадзілася прымаўка: “Наўі пабіваюць палачанаў”. Безумоўна, у апавяданні захаваліся звесткі аб нейкай эпідэміі ў полацку, якая была асэнсавана мясцовымі жыхарамі як нашэсце Н.
Гэтае вядомае апісанне полацкіх падзей 1092 г. дало падставы некаторым даследнікам бачыць у Н. душы памерлых, якія нядобразычліва чтавяцца да людзей: памерлыя чужаземцы, памерлыя “не сваёй”, ненатуральнай з’яўляецца думка, што Н. называлі ў язычніцкай традыцыі ўсіх памерлых і шанавалі іх, а адмоўны сэнс гэтае слова пачало набываць з прыходам хрысціянства, як, напрыклад, гэта здарылася ў Балгарыі. Пра тое ж сведчыць рус., укр. Навка, мавка – “душа дзяўчынкі, памерлай да хрышчэння”, славенск. Navje – “душы нехрышчоных дзяцей”. В. Ластоўскі адзначаў, што ў Беларусі назва “навец” стасавалася да памерлага ў апошні год ці да “небяспечнага” мерцвяка, які пасля смерці ходзіць у сваім целе і ссе кроў у людзей, накшталт вупыра ці вурдалака. Такі навец супрацьпастаўляўся мярсеню – памерламу, які ўжо “рассыпаўся” і не мае свайго фізічнага цела”.
У беларускай народнай традыцыі ёсць шмат прыкладаў добразычлівага шанавання Н., прычым гэтая традыцыя непарыўна цягнецца з даўніх часоў. У павучальных хрысціянскіх творах XII – XIII стст. “Слове аб ідалах” і “Слове аб пасце для нявеждаў” падрабязна апісаны звычай спецыяльна тапіць Н. лазню, каб яны ў ёй мыліся. У лазні пакідалі ручнікі і абрусы для Н. і абавязкова пасыпалі падлогу попелам. Калі раніцаю на попеле знаходзілі птушыныя сляды Н. паказваюць зноў жа пашыраныя ў беларускім фальклоры ўяўленні аб душах памерлых у выглядзе птушак. Звычай рабіць лазню для Н. захоўваўся яшчэ ў пачатку XX стагоддзя (в. Лучосы Смаленскай губ.).
Было ў Беларусі і спецыяльнае свята, якое прысвячалі Н. У некаторых мясцінах яно вядомае як Наўскі вялікдзень (Нябожчыцкі вялікдзень, Пасха памерлых), а ў цэнтральных раёнах Беларусі яно атрымала назву Радаўніца. Наўскі вялікдзень спраўлялі ў розных раёнах ці ў Чысты чацвер, ці ў аўторак на пасоявелікодным тыдні. У гэты дзень пашану памерлым аддавалі абавязкова на могілках, дзе збіраліся ўсе крэўныя. Магілу пакрывалі абрусам і на ім раскладвалі багаты пачастунак са спецыяльнымі стравамі. Абавязкова былі і велікодныя яйкі. Лічылася, што ежу спажываюць і памерлыя, таму яе рэшткі нельга было забіраць назад дадому. На магілу маглі ліць гарэлку ці пакідалі памерламу яго найбольш любімыя стравы. Раней ежу для памерлых выстаўлялі і на дах дома. Пасля абеда свята працягвалі ўжо дома, дазвалялася крыху весялосці. У некаторых палескіх рэгіёнах наўцам прысвячаліся і іншыя святы.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/3633

НАЎІ

Так у беларускай традыцыі называлі душы памерлых, а ў некаторых мясцінах “наўцамі” называлі толькі памерлых у апошні год.
Уяўленне пра Н. як асобную групу міфалагічных істот мае агульнаславянскае паходжанне. У гэтым семантычным полі сустракаем і паняцце “наўе”, якое некаторыя даследнікі лічаць старажытным славянскім увасабленнем смерці (У. М. Тапароў, Вяч. Ус. Іванаў), а іншыя разумеюць як адлюстраванне славянскіх уяўленняў пра свет памерлых (М. Рудніцкі). З гэтым колам уяўленняў этымалагічна звязваецца і мужчынскае боства Nyja, якое засведчана польскім аўтарамі XV ст. Длугаш параўноўвае Nyjaз Плутонам, рымскім боствам царства памерлых. Свяцілішча Nyja існавала ў тагачаснай сталіцы Польшчы – Гнёзне. Боства Nyja мае агульнаеўрапейскія карані. Іншыя этымалагічныя сувязі – са словамі “ныць”, “нудота”, “нудны” і да т. п.
“Аповесць мінулых гадоў” пад 1092 г. змяшчае апавяданне пра падзеі ў Полацку, якія сталіся для летапісца прадвесцем шматлікіх бедаў і турбот па ўсёй Русі. Палачаны былі напалоханыя вялікай колькасцю Н., якія з моцным тупатам і грукатам скакалі па вуліцах горада на конях. Убачыць іх было немагчыма, заставаліся толькі сляды іх коней на зямлі. Месцічаў, якія выходзілі з хатаў, каб даведацца, Н. надзялялі язвамі, ад якіх людзі неўзабаве паміралі. Летапісец нават сведчыць, што пасля гэтых падзей нарадзілася прымаўка: “Наўі пабіваюць палачанаў”. Безумоўна, у апавяданні захаваліся звесткі аб нейкай эпідэміі ў Полацку, якая была асэнсавана мясцовымі жыхарамі як нашэсце Н.
Гэтае вядомае апісанне полацкіх падзей 1092 г. дало падставы некаторым даследнікам бачыць у Н. душы памерлых, якія нядобразычліва ставяцца да людзей: памерлыя чужаземцы, памерлыя “не сваёй”, ненатуральнай з’яўляецца думка, што Н. называлі ў язычніцкай традыцыі ўсіх памерлых і шанавалі іх, а адмоўны сэнс гэтае слова пачало набываць з прыходам хрысціянства, як, напрыклад, гэта здарылася ў Балгарыі. Пра тое ж сведчыць рус., укр. Навка, мавка – “душа дзяўчынкі, памерлай да хрышчэння”, славенск. Navje – “душы нехрышчоных дзяцей”. В. Ластоўскі адзначаў, што ў Беларусі назва “навец” стасавалася да памерлага ў апошні год ці да “небяспечнага” мерцвяка, які пасля смерці ходзіць у сваім целе і ссе кроў у людзей, накшталт вупыра ці вурдалака. Такі навец супрацьпастаўляўся мярсеню – памерламу, які ўжо “рассыпаўся” і не мае свайго фізічнага цела”.
У беларускай народнай традыцыі ёсць шмат прыкладаў добразычлівага шанавання Н., прычым гэтая традыцыя непарыўна цягнецца з даўніх часоў. У павучальных хрысціянскіх творах XII – XIII стст. “Слове аб ідалах” і “Слове аб пасце для нявеждаў” падрабязна апісаны звычай спецыяльна тапіць Н. лазню, каб яны ў ёй мыліся. У лазні пакідалі ручнікі і абрусы для Н. і абавязкова пасыпалі падлогу попелам. Калі раніцаю на попеле знаходзілі птушыныя сляды Н. паказваюць зноў жа пашыраныя ў беларускім фальклоры ўяўленні аб душах памерлых у выглядзе птушак. Звычай рабіць лазню для Н. захоўваўся яшчэ ў пачатку XX стагоддзя (в. Лучосы Смаленскай губ.).
Было ў Беларусі і спецыяльнае свята, якое прысвячалі Н. У некаторых мясцінах яно вядомае як Наўскі вялікдзень (Нябожчыцкі вялікдзень, Пасха памерлых), а ў цэнтральных раёнах Беларусі яно атрымала назву Радаўніца. Наўскі вялікдзень спраўлялі ў розных раёнах ці ў Чысты чацвер, ці ў аўторак на паслявелікодным тыдні. У гэты дзень пашану памерлым аддавалі абавязкова на могілках, дзе збіраліся ўсе крэўныя. Магілу пакрывалі абрусам і на ім раскладвалі багаты пачастунак са спецыяльнымі стравамі. Абавязкова былі і велікодныя яйкі. Лічылася, што ежу спажываюць і памерлыя, таму яе рэшткі нельга было забіраць назад дадому. На магілу маглі ліць гарэлку ці пакідалі памерламу яго найбольш любімыя стравы. Раней ежу для памерлых выстаўлялі і на дах дома. Пасля абеда свята працягвалі ўжо дома, дазвалялася крыху весялосці. У некаторых палескіх рэгіёнах наўцам прысвячаліся і іншыя святы (Беларуская міталогія).
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1

НАЎ’І

Найстаражытная назва мерцвякоў. Адбываецца яна ад індаеўрапейскага слова, якое азначала выгляд пахавальнага абраду ці раку, па якой плывуць у царства мёртвых. Дагэтуль у народзе існуе дзіўны выраз, ад якога мурашкі па скуры бягуць: "У наві зрэці" - гэта значыць чакаць смерці, а Радаўніца, дзень памінання нябожчыкаў завецца "навій дзень" і "наў’і праводзіны". У "Аповесці мінулых гадоў" эпідэмія ў Полацку прыпісвалася мерцвякам, якія скачуць па вуліцах на нябачных конях і дзівяць усіх жывых: "Наў’і б'юць палачан".
Мерцвякі, наў’і заўсёды варожыя жывым. Нават занадта вялікі смутак па памерлых асуджаўся мудрацамі, бо навій можна наклікаць, як бы заклікаць да сябе сваёй нудою, а значыць, аддаць ім сябе ва ўладу.
Мёртвым - мёртвае царства, жывым - жывое, таму ад зносін з тагасветным светам людзі павінны ўсяляк сцерагчыся. Скажам, нельга парыцца ў лазні пасля поўначы: у гэту пару прыходзяць на свой шабас наў’і. Але ўжо калі зайшоў у лазенку запознены купальшчык, трэба быць напагатове: як пачуеш за спіною ціхі шэпт, як убачыш курыныя сляды, раптам узніклыя на попеле ў печкі, - хуценька ахінай сябе крыжом і бяжы ў чым ёсць, хоць бы і зусім галышом, не то нагоняць наў’і, аднімуць душу... Ну а каб залагодзіць іх, трэба абавязкова пакінуць пасля сябе ў лазні хоць абмылачак, хоць трошкі вады на дне цэбра - хай прыйдуць пакойнічкі, хай пацешацца ў лазенцы, як пры жыцці цешыліся!
У Радаўніцу нельга пералазіць праз платы, не то на ступні пачне расці "наўючая костачка". Яна прычыняе хваробы, нават смяротнай, і ніколі не гніе ў трупе.
Звычайна наў’і уяўляюцца вялікакрылымі драпежнымі птушкамі, часам нападаючымі на чалавека.

НАЎ’І

Наў’і (навіі) - ад старажытнага наў - духі смерці, духі памерлых іншапляменнікаў. Лічылася, што яны маглі насылаць хваробы на людзей і хатнюю скаціну, а гэтак жа стыхійныя бедствы.
Па начах навіі носяцца па вуліцах, дзівячы ўсіх, хто выходзіць з хаты. Людзі паміралі ад ран. Потым наў’і сталі і днём з'яўляцца на конях, але былі нябачныя. Для выратавання ад навій трэба было не выходзіць з хаты. Каб абараніць жыллё, неабходны былі засцярогі, загавораныя прадметы і г.д. Адзежа людзей уключала адмысловы гафт з ахавальнымі знакамі ад навій.
Навій можна было і ўласкавіць. Іх запрашалі памыцца ў лазню, пад падстрэшкам якой ці на даху пакідалі для іх ежу. Уяўлялі навій у выглядзе птушак ці ў выяве нейкіх істот, аброслых густымі валасамі і з хвастом.Падобныя ўяўленні пра наў’яў захоўваліся ў свядомасці людзей да ХХ стагоддзя.
Існаваў ва ўсходніх славян нават адмысловы "навій дзень" для памінання нябожчыкаў, адзначаўся ён у чацвер падчас велікоднага тыдня, а таксама напачатку восені. Лічылася што навіі у гэты дзень выходзяць з магіл і адпраўляюцца да сваіх нашчадкаў на памінальную трызну.
Для навій рыхтавалі адмысловы пачастунак, які ставілі на стол у пакоі, потым адкрывалі вокны. Каб не замінаць навіям, катэгарычна забаранялася выходзіць на вуліцу пасля заходу сонца.
Супраць навій гэтак жа выкарыстоўвалася адмысловая абярэжная абраднасць. Калі навіі прыносілі шкоду, вынікала разрыць магілу нябожчыка і выняць з яе "наў’ю костачку" - адзіную не згніўшую ад часу костку нябожчыка. Костачку належыла спаліць, а попел кінуць на магілу. Тады навія знікне і перастане турбаваць жывых.
Паўднёвыя і заходнія славяне меркавалі, што навіі могуць вызначыць лёс дзіцяці. Лічылі. што нябачныя навіі збіраюцца ў пасцелі парадзіхі і вырашаюць, будзе дзіця жыць ці ж памрэ. Асуджанаму на смерць навіі ставілі нябачны "навій знак".
Крыніца: аўтар электроннай энцыклапедыі Аляксандрава
Воля

НЯБОЖЧЫК

Памерлы чалавек, які, паводле павер’яў, мог жыць у лесе, хмызняку, ператварацца ў жывёл і птушак, выходзіць з магіл. Верылі, што Н. працягвае жыць у іншым свеце, таму ў труну клалі чыстую бялізну, тытунь, люлькі, святую ваду ў бутэльцы, грошы, гарэлку ды інш. Шырока вядомая калядная гульня ў “нябожчыка”. Прыбранага наўмысна Н. апранаюць ва ўсё белае, твар пасыпаюць мукой. Затым кладуць на лаўку або ў дамавіну. Часам па такім Н. адбываюцца галашэнні. Гульня ў Н. звязана з павер’ямі аб прадухіленні смерці.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/3743

НЯБОЖЧЫКІ

Прыкметамі, якія беспамылкова прадказваюць смерць чалавека, лічацца: пеляна на вачах, халодны пот, хрыпенне ў грудзях, своеасаблівы пах з рота (пахне зямлёй), перастае біцца прамянёвая артэрыя. А жылы ў скронях, наадварот, моцна пачынаюць пульсаваць. У паміраючага падаўжаёцца нос, таму што калі Смерць падступаецца да чалавека, яна доўга трымае яго за нос, і ад гэтага ён завастраецца і халаднее. Калі чалавек у час агоніі ўтаропіцца ў адну кропку, гэта азначае, што Смерць тады зазірнула яму ў вочы.
За некалькі гадзін да смерці хворы звычайна адчувае палёгку. Гэта Смерць на час адступілася ад чалавека, каб захапіць смяротныя прыпасы і даканаць яго. Калі хворы папросіць перавярнуць яго на левы бок, смерць ягоная яшчэ больш наблізіцца.
Адразу ж пасля смерці гаспадара старэйшы з сям'і заходзіць па чарзе ў стайню, хлявы і нават да свойскай птушкі і, стаўшы ў дзвярах, гаворыць: «Няма ўжо волікі (конікі, кароўкі і г.д.) вашага гаспадара (гаспадыні)!» Гэтак робяць, каб нябожчык (у прыватнасці, калі быў сквапны) не пацягнуў усяе жывёлы за сабою.
Сама па сабе Смерць такая страшная, што ўсіх палохае. Колькі б чалавек ні жыў, як бы яму ні было ліха жыць, а ўсё ж не хоча паміраць, раней таго часу, як Бог прызначыў. Вельмі старэнькія дзед ды баба наракалі на Бога, што не дае ім смерці. А як яна прыйшла ў постаці гусі, то дзед кажа: «агіль» да бабы. Смерць да бабы, а тая — «агіль» да дзеда. Вядома, кожнаму хочацца яшчэ пажыць хоць крышачку.
Адна жанчына, збіраючыся ўжо паміраць, сядзела ўвечары пры расчыненым акне. Заляцеў матылёк і сеў ёй на рукаў. Кабета, гледзячы на яго, сказала пяшчотна: «Смерцічка ты мая». I на гэтую ж ноч памерла. (Беларуская міталогія).
Крыніца: http://mifijslavyan.ru/stories4/31.htm
Воля

ПАРАЛІКІ

Ліхія духі, якія ў адрозненне ад іншых нячысцікаў апаноўваюць ахвяру не адразу, а падступаюцца да яе спадцішка, часам на працягу некалькіх гадоў. Іх улюбёныя абранцы – людзі старэй сярэдняга веку. Дзейнічаюць слабыя П. толькі ў гурце, як і Паветрыкі, працуючы папераменна, а пры супраціўленні ахвяры – разам. Чалавек пазнае прысутнасць П. толькі тады, калі яны зжыліся з ім, і адпрэчыць іх ужо няма ніякай магчымасці. П. даймаюць галоўным чынам цела чалавека, а з ім іх ахвяраю становіцца і яго душа. Аддаляюцца П. гэтак жа паволі, як і падступаліся, - няспешна, вяртаючыся час ад часу.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/4003

ПАРАЛІКІ

Паралікі не ідуць, як іншыя Духі, на заклік чалавека ў тую ж хвіліну, а значна пазней, нават праз гады. Любімымі ахвярамі іх бываюць людзі сталага ўзросту: мужчыны і жанчыны — усё роўна. Паралікі падступаюцца да чалавека спадцішка, быццам крадучыся: падступіцца і адступіцца, але з кожным разам усё бліжэй. Яны незаўважна авалодваюць ахвяраю, якая адчуе іх уздзеянне толькі тады, калі яны канчаткова зжыліся з ею.
Слабыя Паралікі да ахвяры падступаюцца заўсёды па двое-трое: тут яны працуюць папераменна і толькі пры асаблівым супраціўленні ахвяры — разам. Парадна не кранаюць душу сваей ахвяры, не нападаюць на яе непасрэдна, яны галоўным чынам даймаюць цела. Як паволі падступаюць Паралікі да ахвяры, гэтак жа няспешна, з неаднаразовымі вяртаннямі яны і пакідаюць яе.
Крыніца: http://mifijslavyan.ru/stories4/42.htm

ПАРАЛІКІ - духі, упадабанымі ахвярамі якіх бываюць людзі старэчага узросту. Паралікі настаюць спотайку, як бы крадком, неўзаметку авалодваюць ахвярай, якая пазнае пра гэта толькі тады, калі пазбавіцца ад іх ужо няма ніякай магчымасці. Слабыя Паралікі падступаюць да ахвяры па двое-трое, працуюць напераменку, а пры супраціве ахвяры - разам. Паралікі не чапаюць яго душу, даймаючы цела, а з ім і душа станавіцца іх здабычай.
Крыніцы: журнал «Нёман», 3-2001
Беларуская Палічка: http://www.knihi.com
Сайт: http://old.knihi.com/artykuly/jaryla-ras.html
Воля

ПАН, ПАНЕЙКО, ПАНІЧ

Персанаж народнай дэманалогіі, адмена нячыстага духа або чорта, верагодна, адна з табуістычных назваў апошняга. Можа атаесамляцца з галоўным чортам Люцыпарам. З’яўляецца чалавеку адзін або ў кампаніі апоўначы або ў марозную месячную ноч і са спевамі пеўняў знікае. Характэрныя месцы з’яўлення – лес, поле, балота, лазня.
Назва П. матываваная вобразам, у якім, паводле шырока распаўсюджаных на Беларусі ўяўленняў, гэтая адмена нячысцікаў з’яўляецца чалавеку і наводзіць на яго насланнё: малады, хударлявы, прыгожы паніч, франтаванага апрануты ў вузкія (клятчастыя або паласатыя) нагавіцы, у кароткі сурдут або фрак чорнага (радзей – белага) колеру, або плашч і абавязковы капялюш. Калі добра прыгледзецца, то можна ўбачыць хвост, які вытыркаецца з-пад фрака, і рожкі, якія тырчаць з-пад капелюша. Але практычна заўважыць гэтага нельга з прычыны таго наслання, якое П. наводзіць на чалавека. Толькі з дапамогай спецыяльнай мазі, калі ёю памазаць вочы, можна распазнаць П. і іншых нячысцікаў.
Па характары сваіх паводзінаў П. падобны да іншых нячысцікаў. Ён імкнецца збіць падарожных з дарогі і заманіць у самыя нетры; топіць у рэчцы жыдоўскі кагал; любіць мяняцца на нейкія рэчы, але з абавязковым падманам (люльку і капялюш – на корч і старую міску, стрэльбу – на конскую галёнку і г. д.); любіць танчыць; можа набываць нават дзявочае аблічча. Характэрныя атрыбуты: багацце; золата, якое рассыпаецца вуголлем або ператвараецца ў іржавую балотную руду (і наадварот, атрыманае ад П. вуголле аказваецца насамрэ золатам); каса; залатая табакерка, тытунь з якой ператвараецца ў конскія камякі, ды інш. П. мае пэўнае дачыненне да коней: ён сам часта стрымгалоў носіцца на брычцы або можа прымусіць так спыніцца мужыковых коней, што іх ніякай пугай з месца не скранеш. Згадаем таксама конскія камякі і галёнкі, у якія ператвараюцца вымененыя ў П. рэчы. Адкаснуцца ад П. можна, прапанаваўшы яму невыканальную задачу, напрыклад прынесці вады рэшатам або прымусіць праслухаць даўгі аповед, пакуль не праспяваюць пеўні.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/3963
Воля

ПАЛЯВЫ ДЗЕДКА

Палявы дзедка — Дух поля, які апякуецца над жытам, сабраным у снапы. Снапы нельга пакідаць на пожні раскіданыя, а трэба скласці іх у хрэшчыкі ці паставіць у бабкі. Тады Палявы дзедка будзе аберагаць іх. Калі ж ён знойдзе снапы неўладкаванымі, то зазлуе і пачне вытрасаць з іх зярняты.
Крыніца: http://mifijslavyan.ru/stories4/38.htm
Воля

ПАЛЯВІЦЫ

Русалкі-палявіцы сядзяць у жыце, калі яно расце. Бог іх пасылае пільнаваць жыта, каб ніхто не тоўкся да не трусіў каласкоў, бо не нальюцца. Русалкі-палявіцы ніякіх пасеваў не любяць у полі, акрамя жыта, дзе яны качаюць яйкі ў Наўскі Вялікдзень.
Таму і не дзіва, што як нехта ўпрэцца ў жытняе поле, то яго заласкочуць. Хлопца заласкочуць, бо разявака, а дзеўку — каб было больш Русалак. Русалкі-палявіцы без віны нікому не робяць зла.
Русалкі-палявіцы не могуць перайсці цераз мяжу, ад таго і церпяць, і пераводзяцца: цяпер зямлю увесь час перамерваюць і дзеляць межамі. А раней, калі зямля была нямераная, іх было многа. А ў лесе ноччу толькі і чутна было: гу-гу-гу-гу!
Крыніца: http://mifijslavyan.ru/stories4/37.htm
Воля

ПАЛУДНІЦА

Галасы стагодзьдзя . Мінулы век у памяці сучасьнікаў.

Матчына гісторыя – зь ейнага дзяцінства. Жыла яна тады на Палесьсі, на хутары сярод балотаў і лесу. Было гэта напрыканцы вайны, і ў лясох сядзелі партызаны. І вось недзе напачатку вясны, яшчэ сьнег ляжаў, апоўдні была яна з братам у лесе каля хутару. Маці мая (тады 10 гадоў ёй было) гойдалася на галіне на паляне і раптам бачыць – проста перад ёй ідзе праз паляну маладая кабета, басанож па сьнезе, у цёмна ружовай сукні, з голымі рукамі і клункам праз плячо. А росту яна была незвычайнага – нашмат вышэй чалавека, – сказала мамка. Прайшла паўз мамку, азірнулася і зьнікла за елкамі. Маці спалохалася, стала брата клікаць, а той выходзіць акурат з-за тых елак і кажа, што не было там ніякай кабеты, нікога ён ня бачыў.
Пасьмяяліся тады з мамкі ўсе ейныя сямейнікі – прымроілася, маўляў, нешта. І толькі праз гады мамчына сьвякроўка, мая бабуля, патлумачыла ёй, што была гэта Палудніца, якая зьяўляецца людзям апоўдні басанож і з клункам і заўсёды нейкія перамены прыносіць. Мамка ж мая пасьля вырасла, паехала ў горад, пайшла працаваць на фабрыку і больш Палудніцаў ня бачыла.
Караліна Мацкевіч
Крыніца: http://archive.svaboda.org/halasy/mackievic.html

ПАЛУДНІЦЫ

В.В. Іваноў, В.Н. Тапароў
Палудніца - у славянскай міфалогіі палявы дух, у прыватнасці ўвасабленне сонечнага ўдару. Палудніцу уяўлялі ў выглядзе дзяўчыны ў белай сукенцы, з доўгімі валасамі або калматай старой, якая з'яўляецца ў поле (звычайна ў жыце) і што пераследвае тых, хто працуе ў поле. Палудніца можа звярнуць шыю, выкрасці дзіця, пакінутае ў полі;
Палудніцай палохаюць таксама дзяцей, якія забіраюцца ў агароды. Выява Палудніцы у народных вераваннях часам зліваецца з выявай русалак.
Палудніца - Дух поўдня, пасяляўшыйся ў засеяных хлебам палях. Палудніца з'яўляецца ў выяве страшнай або, наадварот, вельмі прыгожай дзяўчыны, апранутай ва ўсё белае. З'яўляецца яна звычайна ў самы поўдзень падчас паспявання збажыны. Тых хто працуе ў гэты час, Палудніца берэ за галаву і круціць, пакуль у іх не забаліць шыя. Яна таксама можа завабліваць ласункамі дзяцей у жыта, дзе яны доўга потым блукаюць.
Яна і гаспадыня, і дух поля, і ўвасабленне паўдзённага росквіту зямлі, яе сілы і ўрадлівасці. Яе яшчэ звалі "захавальніцай поля з жытам": “Палудніца ёсць тая ж Ржыца". Распавядалі, што ў самы поўдзень яна ходзіць па вёсках, "скошваючы стаяўшых". "Як убачыш, што поўдзень, кладзіся". Гэта знайшло адлюстраванне ў звычаі сялян адпачываць у сярэдзіне дня - часу найбольшай актыўнасці сонца, калі разнастайныя дзённыя духі і істоты здабывалі найбольшую сілу. Выява Палудніцы дваяка: "добрая - закрывае апоўдні велічэзнай патэльняй хлеб і траву, а злая - абгортвае патэльню другім бокам і прыпякае малако хлебных зерняў і кветкі травы".
Дні, у якія Палудніцы лічыліся найболей моцнымі і небяспечнымі, прыходзіліся на самую сярэдзіну года: з 6 па 19 ліпеня. У гэты час не жалі пасля поўдня, не купаліся, не сціралі. Ад іх хаваліся, шчыльна зачыняючы дзверы і аканіцы. Не паспеўшых схавацца Палудніцы маглі вылавіць, заказытаць да смерці. Імі палохалі дзяцей: "Палудніца тамака ў гароху сядзіць".
Палудніца - "злы дух апоўдня ў жыце, у палях, агародзе, якім палохаюць дзяцей", "таму што яна дапамагае ўтрымаць дзяцей ад нападаў на агароды падчас пасляабедзеннага сну дарослых". Сама міфічная постаць з'яўляецца старой. Палудніцы (або паўудзёніцы) - у славянскай міфалогіі від духаў, які адносіцца да берагіняў поля або зямлі....
Крыніца: http://dreamworlds.ru/intersnosti/19304-slavjanskie-mify.html
Воля

ЛЮДЗI МАРСКІЯ

Мiфiчныя iстоты рознага полу, якiя жывуць у моры, а ў пагодныя днi выходзяць на бераг. Тыя, хто плаваюць па моры, могуць бачыць марскiх людзей. Паводле народных уяўленняў, яны былi заклятыя Найсвяцейшай Маткаю, у вынiку чаго атрымалi выгляд паўчалавека–паўрыбы. З мора чуваць, як яны пяюць, весяляцца цi плачуць, цягнучы журботныя песнi. Жывуць у моры i Вадзяныя каралеўны, якiя, выходзячы з вады ўночы, спяваюць. Запiсаныя ад iх песнi разыходзяцца па свеце. Паходжанне Фараонак тлумачылася ў народзе так: «… як жыдэ пераходзiлi без мора да нас, Фараон казаў усiм людзям з свайго каралеўства ганiць жыдоў, жэбы iх не пусцiць па гэты бок, то некаторыя, гонячы жыдоў, паўходзiлi ў мора, i як Мой жэш лескаю махнуў, вада зышлася ў мору да мейсца i залiла iх там, i яны да канца свету будуць у мору». Для ўсiх гэтых марскiх мiфічных персанажаў характэрна тое, што ў прахожых цi праезджых людзей яны пытаюцца пра час сканчэння свету. Калi пачуюць, што ён адбудзецца неўзабаве, — цешацца, пляскаюць у ладкі, а калi iм скажуць, што не хутка, — плачуць, лемантуюць, бо пасля канца свету з’явяцца iншыя людзi, то i С. давядзецца быць не ў вадзе, а на зямлi, з–за чаго замест хвастоў у iх паявяцца ногi, як у людзей.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/5053
Воля

ПАВЕТРЫКІ

Ліхія духі, якія заўсёды трымаюцца вялікім гуртам у глухіх мясцінах над багнаю. Прылятаюць яны ці то з нябесных вышыняў, ці з далёкіх чужаземных краёў, ці з глыбіні балотаў. Спецыяльна П. не шукаюць ахвяраў, а, падхопленыя ветрам падчас сваіх д’ябальскіх пацех, нясуцца, пакуль не закрануць выпадковага чалавека, на якога яны накідваюцца і пачынаюць яго губіць. Але чалавек можа адчуваць сябе ў бяспецы нават знаходзячыся паблізу ад П., калі вецер мае супрацьлеглы напрамак. Адзін П. вельмі слабы, і таму дзейнічаюць яны толькі разам.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/3793

ПАВЕТРЫКІ

Паветрыкі — гэта Духі, якія лятаюць над багнаю і забаўляюцца сваімі гульнямі. Часам вецер падхоплівае Паветрыкаў і нясе іх, пакуль яны выпадкова не сутыкаюцца з ахвярай. Злосныя з-за перапыненай забавы, Паветрыкі накідваюцца на ахвяру і пачынаюць здзекавацца з яе. Нацешыўшыся, Паветрыкі зноў ; носяцца ў паветры, пакуль вецер не перанясе іх да новай ахвяры.
Паветрыкі заўсёды дзейнічаюць гуртам, таму што паасобку яны не могуць справіцца з чалавекам.
Вельмі часта здараецца, што іншы чалавек, знаходзячыся паблізу ад Паветрыкаў у час іх расправы з ахвяраю, не толькі не церпіць ад іх, але нават застаецца па-за іх увагаю. Тут усё залежыць ад напрамку ветру і затрымкі яго ў тым ці іншым месцы.
http://mifijslavyan.ru/stories4/99.htm