Воля

КРАСНАЛЮДКІ

КРАСНАЛЮДКІ - у беларускай і польскай міфалогіі народ маленькіх чалавечкаў. "Гаворать, гэто такіе маленькій народ" (в. Кончыцы Пінскага раёна). У Астравецкім раёне красналюдкамі палохалі дрэнных дзяцей ("Сядзіце ціха, бо вунь на плоце красналюдкі сідзяць і заберуць вас"). Вобразы красналюдкаў сустракаюцца і ў Зэльвенскім раёне. Крыніца: http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%9A%D1%80%D0%B0%D1%81%D0%BD%D0%B0%D0%BB%D1%8E%D0%B4%D0%BA%D1%96
Воля

КУДАР

КУДАР

Паводле народных уяўленняў — чалавек, надзелены звышнатуральнымi (магiчнымi) здольнасцямi, дзякуючы якiм можа ўплываць на прыродныя з’явы, здароўе людзей i жывёл, ураджайнасць, ператварацца i ператвараць людзей у прадстаўнiкоў навакольнага свету. Наяўнасць Ч. На тэрыторыi Беларусi фiксуецца яшчэ ў раннiм Сярэднявеччы. Вобраз князя Ч. Усяслава Полацкага, здольнага перакiдвацца ў ваўка i кiдаць жэраб’і (г. зн. прадвызначыць кон), мае старажытныя iндаеўрапейскiя паралелi i, верагодна, сведчыць пра пачатковыя жрэцкiя функцыi Ч. З прычыны пашырэння хрысцiянства з Ч. звязваюць пераважна негатыўныя, шкаданосныя якасцi, яго цесныя кантакты з «нячыстай сiлай».
Яшчэ ў XVII ст. у Беларусi (Браслаўскi пав.) фiксуецца кланавая арганiзацыя Ч., якая гарантавала «вузка- прафесiйную» мiжпакаленную перадачу магiчных прыёмаў. Адсюль пашыранае ўяўленне, што, не перадаўшы сваiх ведаў нашчадку, Ч. памiрае асаблiва пакутлiва. У народным асяродку такiя Ч. лiчылiся найбольш «моцнымi», «прыроднымi». Iх дзейнасць была цесна звязаная з астранамiчнымi цыкламi (сонцаварот, квадры Месяца i г. д.), а «чары» маглi дзейнiчаць на вялiкай адлегласцi. У адрозненне ад Заходняй Еўропы, дзе асноўным суб’ектам магiчных аперацый лiчылася жанчына–ведзьма (паводле хрысцiянскага вучэння жанчына — увасабленне грахоўнасцi i спакусы), самымi моцнымi Ч. На Беларусi з’яўлялiся мужчыны, звычайна звязаныя з пчалярствам, кавальствам, млынарствам, цяслярствам ды iншымі адрознымi ад сельскай гаспадаркi заняткамi, што тлумачыцца iх сувяззю з асноўнымi касмiчнымi стыхiямi: агнём, вадой, зямлёй (глiнай) i паветрам, а таксама дудары. У мiфалагiчна–рытуальнай праекцыi кожны з рамеснiкаў разглядаўся як правобраз колiшняга дэмiурга.
Патэнцыйная шкода, якую мог зрабiць Ч. (град, псаванне ўраджаю, хваробы цi нават смерць чалавека i жывёлы), выклiкала да яго паважна–перасцярожлiвае стаўленне. У штодзённым жыццi iмкнулiся не сварыцца з Ч. i не крыўдзiць яго, лiчылася абавязковым запрашаць яго на вяселле. У якасцi супрацьдзеяння «чарам» выкарыстоўвалi замовы, магiчна–засцерагальныя сродкi («перуновы стрэлы», грамнiчныя свечкi ды iнш.) або звярталiся да знахара. Вера ў Ч. шырока распаўсюджана i ў сучаснай беларускай вёсцы.

Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/6323
Воля

КУПАЛЬСКІ ДЗЯДОК

Добры дух, які ходзіць і збірае купальскіе кветкі, з-за чаго яго кошык гарыць, як жар. Пры сустрэчы з ім трэба рассцяліць абрус, і К. д. кіне на яго адну кветку. Шчаслівы яе ўладальнік атрымае дар ведаць пра ўсё на свеце: дзе якія скарбы ляжаць, як да іх прыступіцца, якія закляцці на іх накладзены, як іх адчараваць. Каб захаваць чароўную кветку, трэба, разрэзаўшы далонь правай рукі, закласці яе пад скуру, і адтуль ніякі нячысцік яе не дастане.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/2883

КУПАЛЬСКІ ДЗЯДОК

Недзе ў лесе жыве Купальскі дзядок. Гэта добры лясны Бог, Толькі ён можа бесперашкодна збіраць купальскія кветкі. Дядок ходзіць па лесе з кошыкам і напаўняе яго кветкамі, таму кошык гарыць як жар. Калі сустрэцца з ім і разаслаць перад ім белы абрус, то ён кіне на яго адну кветку. Хапай тады хутчэй яе і, разрэзаўшы далонь правай рукі, кладзі паД скуру: адтуль Нядобры Дух не дастане. Шчаслівы ўладальнік цудоўнай кветкі атрымлівае дар ведаць пра ўсё на свеце і асабліва ведае, дзе якія скарбы ляжаць і як да іх прыступіцца, ведае, якія закляцці на іх накладзены і як іх адчараваць.
Крыніца: http://mifijslavyan.ru/stories4/84.htm
Воля

ВАСІЛІСК

ВАСІЛІСК

Выводзяць беларусы Змея наступным чынам. Калі чорны певень пражыве сем гадоў, то пад канец сёмага года знясе асаблівае з выгляду яйка, якое па форме нібыта ракавіна звычайнага смаўжа. Гэтае яйка трэба насіць пад пахаю тры гады. Тады вылупіцца з яго маленькае Змеяня. Яго трэба пеставаць, трымаць у цяпле, карміць яешняй (гэта яго выключная ежа) і нічым не раздражняць. Тады ён будзе служыць больш верна, чым сябра. Стаўшы дарослым, Змей пачне лятаць і прыносіць снапы з чужых палёў у гумно, золата з невядомых скарбаў. Увечары яго можна часам бачыць на небе. Як ляціць вогненны, чырвоны — золата нясе, як цёмны, чорны — збожжа, снапы. Убачыўшы, што Змей пераносіць скарбы, з яго не трэба смяяцца, бо ён спаліць насмешніка з хатнім скарбам. Хто прагне авалодаць дабром, якое нясе Змей, павінен тры разы сказаць: «чур-чур-чур» і разаслаць белую хусту на зямлі усё дабро ссыплецца на хусту.
Крыніца: http://mifijslavyan.ru/stories4/106.htm

Клопат нашых дзядоў – успомніць да 15 студзеня аб тым, колькі ж гадоў пеўню? Але аб тым абавязкова ведала і вясковая бабка. Прыходзіла яна да хаты, у падклецці якой быў певень шасці гадоў, і сыпала у ганка жменю збожжа. Гэта значыла, што пара пеўню галаву секчы, а яе трыбухамі і крыльцамі надарыць.
Чаго ж так асцерагаліся ў вёсках? Ды казалі старыя, у гэты час за ваколіцай у белага бора, у дарог на сямі вятрах, стаіць ліхаманка - нячыстая сіла. З трох дзюбаў яна, жоўта з твару, рукаста, валлё набіта, а вочы галодныя, куралапая яна.
Але перш наперш шукае ліхаманка двор, дзе быў певень сямі год, чорны. Як у народзе прыкмечана, да сямі гадоў нават самы што ні на ёсць агністы певень пяром чарнее. Гэтаму то пеўню кланялася ліхаманка, курасадню яго сліной абмывала. Ёсць павер'е, што сямігадавалы чорны певень 15 студзеня адкладае ў гноі яйка. А 4 чэрвеня з гэтага яйка народзіцца цар змей Васіліск. І тады ў вёсцы ўсыхае зямля, гуляе агонь ад хаты да хаты, пачынае сохнуць усё маладое.
Воля

ВАРЛІВОКА

ВАРЛІВОКА

Персанаж, які па сваіх рысах набліжаецца да Бабы Ягі і старога “ростам з кокаць, барада з локаць, вочы па яблыку”, вядомы са Смаленшчыны. В. мае адну нагу ў дзіравым боце, нос “кручком”, бараду “клачком” і жалезны кастыль. На ягоным ілбе ёсць “смаршчына”, а сам ён, калі ідзе, “зубы скаліць”. Гэтае апісанне наводзіць на думку, што В. – жывы нябожчык. Паводле казкі В. забівае трох унучак і жонку старога, што сцераглі гарох. Стары ўзяў кій і пайшоў да В. Па дарозе яму сустрэліся качар, вяровачка і жолуд. Апошні выбіў В. у ягонай хаце апошняе вока, вяровачка спутала В. нагу, а стары з качарам дабілі яго. Можна меркаваць, што імя гэтага персанажа паходзіць ад балтыйскай асновы са значэннем “жабка” (параўн. літ. Varle “жабка”) і азначае “той, хто мае жабіна вока”, параўн. таксама “вірлавокі” – з вылупленымі вачыма. Выпучанае вока само па сабе можа маркіраваць хтанічную істоту (параўн. жабіну галаву Ведзьмы малочнай).
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/312
Воля

ВАРГІН

ВАРГІН

Паводле беларускіх міфалагічных аповедаў, кашэчы кароль. Вызначаўся В. сярод іншых катоў сваім выглядам: ён быў велізарныхпамераў, увесь чорны, бы смоль, поўсць на ім аж блішчэла, была мяккая і гладкая, хвост, як у собаля, а вочы гарэлі агнём. Меў здольнасць нечакана з’яўляцца і гэтак жа нечакана знікаць, нават пры зачыненых дзвярах і вокнах. Часта мяняў гаспадароў. Уваходзячы ў ласку да новых гаспадара ці гаспадыні, В. выклікаў у іх найцяжэйшыя псіхічныя расстройствы, непаддатныя ніякім лекам, і, па сутнасці, выводзіў сваіх гаспадароў па-за межы ўсякай сацыяльнасці, так што яны маглі перасварыцца з усімі сваімі сямейнікамі, сябрамі, знаёмымі, маглі пачаць рабіць супраць іх розныя захады і г. д. Сканчалася ўсё гэта звычайна поўным фізічным і душэўным знясіленнем ахвяры. Народ верыў, што каты наагул, а тым болей кашэчы кароль В., маглі сваім варкатаннем выклікаць у галаве тых, хто з імі найбольш бавіўся, з’яўленне рознай жамяры (рою восаў, матылёў і да т. п.) або і зусім маленькіх пачварных істот, ад чаго хворы немінуча павінны быў пакутліва памерці. Даць рады мог толькі моцны, “прыродны”, чараўнік або знахар, як патаемнымі словамі мог не толькі сагнаць В. з двара, але і выгнаць усю гэтую жамяру і знішчыць яе. Такога знахара В. баяўся як чорт крыжа.
Імя кашэчага караля В. цалкам матываванае яго шкаданоснымі дзеяннямі. Імаверна, імя гэтае паходзіць ад літ. Varginti “мучыць, стамляць, прыносіць пакуты”. Гл. таксама Кот.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/302
Воля

ЛОЙМА, ЧАРЦІХА

ЛОЙМА, ЧАРЦІХА

Злы дух, які выступае ў жаночым абліччы. Мела страшны выгляд: раскудлачаныя косы, вялікія адвіслыя грудзі. Месцам жыхарства Л. называлі балота, лазняк, дзе яны страшылі баб, чапляліся да мужчын. Асабліва народнае ўяўленне звязвала постаць Л. з выкраданнем ёю малых прыгожых дзяцей, паколькі яе ўласныя чарцяняты былі брыдкія. Л. падхоплівала па дарозе, на мяжы ці нават у хаце дзіця, якое маці, адыходзячы, забыла перахрысціць, і пакідала на яго месцы сваё. Падмененае дзіця раілі пакласці на захадзе Сонца на парозе і біць асінавымі дубцамі (асіна – чортава дрэва, і, выкарыстоўваючы яго, як бы выбівалі “клін клінам”, пакуль чарціха не прыйдзе па сваё чарцяня. Аддаючы назад чалавечае дзіця, яна дакарала жанчыну: “Я тваё так паленгавала, а ты маё б’еш”.
На Беласточчыне Л. называлі блізкіх да русалак незвычайнай красы і прывабнасці лясных дзеў, якія з’яўляліся маладым, ладным і дужым мужчынам, што выпальвалі ў лясных нетрах вугаль. Варта такому стомленаму пры вырубе дрэваў і ладкаванні іх у капец прылегчы на мяккім імху, як падыходзіла Л., спавмвала вэлюмам сваіх шаўкавістых косаў, абсыпала гарачымі пацалункамі, песціла пругкімі, бы лясныя яблычкі, грдзьмі і, распаліўшы мужчыну да кахання, выслізгвала з абдымкаў і знікала ў гушчары. На Гарадзеншчыне Л. набывала зааморфны выгляд: яе малявалі ў абліччы вялізнай, як курыца, хунтаў на пяць, зялёнай жабы. (Ператварэнні ведзьмаў у жабу асабліва характэрныя для купальскіх павер’яў). Жывучы ў рэчцы і назіраючы за тым, як бабы перылі кіянкамі палотны, жаба – Л. выходзіла на кладку і таксама біла па ёй лапамі. Людзі асцерагаліся быцт укушанымі такой жабаю і таму баяліся біць яе.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/3213

ЛОЙМА

Лоймы — лясныя Духі ў жаночым абліччы. Яны пужаюць жанчын, хоць часам і да мужчын прывязваюцца. Праўда, з'яўляюцца яны толькі мужчынам, што ў лясных нетрах вугаль выпальваюць, асабліва маладым, ладным і дужым. Даволі такому стомленаму пры вырубе дрэва і ладкаванні яго ў капец для выпальвання прылегчы дзе-небудзь на мяккім моху, як зараз жа з лясной гушчэчы прыходзіла гэтая незвычайнай красы і павабы дзяўчына. Ахінала юнака вэлюмам сваіх шаўкавістых косаў, абсыпала гарачымі пацалункамі, песціла пругкімі, бы лясныя яблычкі, грудзьмі і, распаліўшы мужчыну да кахання, выслізгвала з абдымкаў і знікала ў чашчобе.
Лоймы могуць выкрадаць у жанчын дзяцей, падкідаць на іх месца сваіх няўклюдаў. Калі ў сям'і адбылася такая падмена, то трэба ўзяць дубцоў, палажыць дзіця Лоймы на захад сонца на парозе і біць, пакуль Лойма не прыйдзе па яго і не верне чалавечага. Кажуць, што Лойма, вяртаючы чалавечае дзіця, крыўдуе: «Я тваё так пелянала, а ты мае б'еш».
Крыніца: http://mifijslavyan.ru/stories4/92.htm

ЛОЙМА

Лоймы — лясныя Духі ў жаночым абліччы. Яны пужаюць жанчын, хоць часам і да мужчын прывязваюцца. Праўда, з’яўляюцца яны толькі мужчынам, што ў лясных нетрах вугаль выпальваюць, асабліва маладым, ладным і дужым.
Даволі такому стомленаму пры вырубе дрэва і ладкаванні яго ў капец для выпальвання прылегчы дзе-небудзь на мяккім моху, як зараз жа з лясной гушчэчы прыходзіла гэтая незвычайнай красы і павабы дзяўчына. Ахінала юнака вэлюмам сваіх шаўкавістых косаў, абсыпала гарачымі пацалункамі, песціла пругкімі, бы лясныя яблычкі, грудзьмі і, распаліўшы мужчыну да кахання, выслізгвала з абдымкаў і знікала ў чашчобе.
Лоймы могуць выкрадаць у жанчын дзяцей, падкідаць на іх месца сваіх няўклюдаў. Калі ў сям’і адбылася такая падмена, то трэба ўзяць дубцоў, палажыць дзіця Лоймы на захад сонца на парозе і біць, пакуль Лойма не прыйдзе па яго і не верне чалавечага. Кажуць, што Лойма, вяртаючы чалавечае дзіця, крыўдуе: «Я тваё так пелянала, а ты мае б’еш».
Крыніца: http://rod_vera.blog.tut.by/2014/05/11/loyma-mifalogiya/
Воля

ЕЎНІК, АСЕТНІК

Сядзібны дух, які жыве ў еўні (асеці), у печы ці на печы. Блізкі сваяк Лазніка, з якім яднаецца вогненым паходжаннем, і Дамавіка, ад якога ён адрозніваецца толькі тым, што з’яўляецца не ў белай вопратцы, а ўвесь чорны ад дыму, з палаючымі, нібы вуголлі, вачыма. Часцей Ё. Нябачны для людзей, але калі робіцца бачны, то ўяўляе сабою чалавекападобную масу, дзе праз сажу, пыльнае павуцінне і наліплую мякіну нельга разгледзець яго асобныя формы. Ё. Рупіцца каб правільна палілася сушыльная печ і сушыліся снапы і зерне, пасылае патрэбы для веяння скразняк, дапамагае спорыць работу. Калі ў сушні апрацоўваецца лён і пянька, ён дапамагае каля мялкі і трапалкі. Любіць Ё., калі сушня замяняе лазню, і моды змыць з сябе сажу і пыл. Ё. Рэдка пакідае печ ці сушыльную жордку і робіць гэта толькі тады, калі трэба агледзець ток, склады снапоў, паназіраць за малцьбою і работнікамі аьо калі неабходна выкашляць пыл і сажу. Пры наведванні асеці непатрэбнымі асобамі Ё. Палохае іх, а ненавісніка можа задушыць чадам ці нават спаліць разам з дабром. Ё. Не баіцца звычайнага агню і можа спакойна збоку назіраць за пажарам, каб потым вярнуцца на сваю печ ці на абгарэлае бервяно і жыць да адбудавання новай асеці. Аднак Ё. Можа загінуць у пажары ад маланак: мякуінны пыл імгненна ўспыхвае, і Ё. Згарае, не пакідаючы пасля сябе ні пылінкі. Іншы Ё. Не пойдзе ў ёўню, адбудаваную на тым самым месцы: пабудова застанецца без нячысціка. Каб злагодзіць Ё., прыносяць яму ахвяру: пры наладжванні ёўні адзін сноп кідаюць у агонь, каб Ё. “была занятка”. Калі ж угнявіць яго, ён сам пачынае паліць снапы і ёўню.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/1512
Воля

ЛІХА

3 ЧАГО ЛІХА НА СВЕЦЕ

Даўным-даўно спрадвеку жылі сабе людзі, пажывалі, ніякага ліха не ведалі. Свет вялікі: усюды вольна. Як папрацаваў, так і пажывіўся. Людзі жьілі-пажывалі ды Бога выхвалялі, а ні аб чым яны не клапаціліся. А Бог тады яшчэ жыў на Зямлі, прыходзіў да людзей, бы свой брат, вучыў іх, як на свеце жыць ды дзетак пладзіць, дзетак пладзіць ды гадаваць, ды зямлю напаўняць. I не было на зямлі ні ліха, ні дабра.
Людзі, бы кветкі; цвілі. Жылі, нібы птушкі ў небе, ці рыба ў вадзе — ні шчасця, ні бяды не мелі. Але што такое жыццё? Так жыве і звяр'ё ў лесе, так жыве і дрэва. Бог убачыў тое ды і пачаў вучыць людзей, як лепей дастаць ім жыўнасць, як зрабіць адзенне, як схавацца ў непагадзь, як лавіць рыбу ды звера, ды птушак. I рашылі тады людзі, што калі ўклаў Бог ім розум, то можна рабіць, што хочаш.
— Гэ, мы і самі з вусамі, — пачалі гаварыць людзі, — што захочам, тое і зробім. Мы і самі, як Багі, толькі Бог затым не даў нам сілы, улады, што баіцца, каб, зямлёю заўладаўшы, мы не ўздумалі і самога Бога сапхнуць з неба.
I адступіўся тады Бог ад ганарлівых людзей, і пайшоу сабе на Неба. Узялі людзі ўладу над усім, што ёсць на Зямлі: над раслінамі; над ўсялякім звяр'ём, што жыве па лесе, па палях, балотах; над птушкамі, што лятаюць пад небам; над рыбамі, што ў вадзе гуляюць вольна.
Будзе людзям добра жыць на Гэтым Свеце, пакуль яны не захочуць мець улады адзін над друтім, а калі ўздумаюць — то пазнаюць і дабро, і ліха. I датуль будзе ліха, пакуль людзі будуць мець уладу над людзьмі. Але Бог даў людзям розум, каб яны самі пазналі, з чаго ліха на свеце. А розум пакажа людзям дарогу, як ліха адолець і як жыць, каб мець уладу над усім на зямлі і каб усім было добра і не было ліха. Крыніца: http://mifijslavyan.ru/stories4/30.htm

Словы: ліха, ліхадзей, ліхадзейка, ліхадзейнічаць, ліхадзейскі, ліхадзейства, ліхадум, ліхадумка, ліхадумны, ліхадумства, ліхалецце, ліхаманка, ліхаманкавасць, ліхаманкавы, ліхасць, ліхацкі, ліхацтва, ліхач, ліхі